Gallup: Беларусы – адзін з найменш эмацыйных народаў сьвету
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.08.2015 10:36
У дзясятцы найбольш эмацыйных - краіны Лацінскай Амэрыкі.
flickr.com
Беларусь падзяліла з Суданам пятае месца сярод краінаў сьвету з найменш эмацыйнымі жыхарамі, паводле дасьледаваньня амэрыканскай кампаніі „Gallup”.
Летась дасьледчыкі папрасілі людзей у 148 краінах адказаць ці адчувалі яны за папярэдні дзень пяць станоўчых і пяць адмоўных эмоцый.
Пяць нэгатыўных перажываньняў — гнеў, стрэс, смутак, фізычны боль і трывога. Пяць станоўчых — адчуваньне, што ты добра адпачыў/адпачыла, што да цябе ставяцца з павагай, радасьць, шмат усьмешак і сьмеху, а таксама адчуваньне, што ты вывучаеш ці робіш нешта цікавае.
Найбольш і найменш эмацыйныя краіны заснаваныя на рэйтынгах сярэдніх „так” адказаў на ўсе пытаньні.
Менш эмацыйнымі за беларусаў апынуліся толькі жыхары Азэрбайджана, Банглядэша, Грузіі й Манголіі.
У дзясятцы найбольш эмацыйных — пераважна краіны Лацінскай Амэрыкі.
svaboda.org/аз