Logo Polskiego Radia
Print

Скарачаецца залаты запас Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.09.2015 16:40
Залаты запас Нацбанку Беларусі на 1 ліпеня склаў 36,4 тоны.
www.flickr.com

Залаты запас Нацыянальнага банку Беларусі па выніках першага паўгодзьдзя 2015 года скараціўся на 0,1 тоны й на 1 ліпеня склаў 36,4 тоны. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, прадастаўленыя цэнтрабанкам краіны. У 2014 годзе залаты запас Нацбанка Беларусі вырас на 1,5 тоны й на 1 студзеня 2015 года складаў 36,5 тоны. Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі вылічаецца ў тонах і ўключае золата (пераважная доля), а таксама серабро, плаціну й палядый. За 2013 год залаты запас вырас на 1,7 тоны. За 2012 год залаты запас вырас у эквіваленце на 1,6 тоны.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт