Мова - ахоўная грамата беларускай дзяржаўнасьці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        07.09.2015 14:25
                    
                                 
                
                
                    Бузоўскі: мову, культуру, пісьменства можна назваць ахоўнай граматай беларускай дзяржаўнасьці. 
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         Мову, культуру, пісьменства можна назваць ахоўнай граматай беларускай дзяржаўнасьці. Такое меркаваньне 6 верасьня ў Шчучыне выказаў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Ігар Бузоўскі. 
"Гэта фундамэнт, на якім грунтуецца разьвіцьцё нашага грамадзтва. Наш сьвяты абавязак - захаваць яго і прымножыць", - падкрэсьліў службовец.
Ігар Бузоўскі высока ацаніў падрыхтоўку XXII Дня беларускага пісьменства, працу арганізацыйнага камітэту, будаўнікоў, мясцовай улады Шчучыну. Сумесныя намаганьні многіх людзей у імя гэтага сьвята далі магчымасьць зрабіць горад раённага маштабу сапраўднай літаратурнай сталіцай. Зьвернута належная ўвага на яго гісторыю, выдатных літаратурных асоб. Важна, што разуменьне гэтай увагі да вытокаў застанецца ў мясцовых жыхароў і пасьля мерапрыемстваў - яны будуць з задавальненьнем наведваць абноўленую бібліятэку імя Цёткі, новую кнігарню, адрэстаўраваную князёўскую сядзібу, сказаў ён. 
6 верасьня ў Шчучыне Ігар Бузоўскі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця пасьля рэканструкцыі палацу Друцкіх-Любецкіх, азнаёміўся з выставачнымі павільёнамі, зачытаў віншаваньне Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, накіраванае ўдзельнікам і гасьцям урачыстасьцей XXII Дня беларускага пісьменства. 
эб/belta.by