Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра ў Беларусі - да 30 градусаў цяпла

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2015 11:36
Будзе пераважна без ападкаў.
www.flickr.com

У наступныя суткі, 18 верасьня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасьць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёвы, днём зь пераходам на заходні 5-10 м/с, парывы ​​могуць дасягаць 14 м/с. Тэмпэратура паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 21-28 градусаў цяпла, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да плюс 30 градусаў.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт