Беларусь адкрывае консульства ў гішпанскім горадзе Алікантэ
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.09.2015 18:58
МЗС Гішпаніі атрымала патэнт для прызначэньня ганаровага консула.
www.flickr.com
Ганаровае консульства Беларусі ў гішпанскім горадзе Алікантэ плянуецца адчыніць сёлета ў лістападзе. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы амбасадара Беларусі ў Францыі й Гішпаніі (па сумяшчальніцтву) Паўла Латушкі ў МЗС Гішпаніі, інфармуе БелТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Францыі.
Падчас сустрэчы ад імя беларускага ўрада быў перададзены патэнт для прызначэньня ганаровага консула. Апроч таго, Павел Латушка правёў у Мадрыдзе шэраг працоўных сустрэч. У прыватнасьці, ён абмеркаваў пытаньні беларуска-гішпанскага супрацоўніцтва зь дзяржаўным сакратаром па замежных справах МЗС Гішпаніі Ігнасія Ібаньесам. Бакі абмеркавалі разьвіцьцё дыялёгу паміж Беларусьсю й Эўразьвязам.
эўрарадыё/вс