Удзельнічаць у тэледэбатах будуць тры кандыдаты 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.09.2015 13:24
                    
                                 
                
                
                    Іх пакажуць на тэлеканале „Беларусь 1” 3 кастрычніка.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Удзельнічаць у тэледэбатах, якія заплянаваны на 3 кастрычніка, будуць тры кандыдаты ў прэзыдэнты. Такая інфармацыя агучана сёньня ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1”.
У Белтэлерадыёкампанію паступілі заяўкі ад Сяргея Гайдукевіча, Тацьцяны Караткевіч і Мікалая Ўлаховіча. У адпаведнасьці з пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, тэледэбаты могуць адбыцца, калі аб жаданьні ўдзельнічаць у іх заявілі як мінімум два кандыдаты.
Тэледэбаты плянуецца паказаць на тэлеканале „Беларусь 1” 3 кастрычніка (пачатак у 17.00), для гэтага даецца 60 хвілін эфірнага часу.
Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала кандыдатам на вышэйшую дзяржаўную пасаду свае пажаданьні адносна тэледэбатаў, удзельнічаць у якіх, на яе думку, вельмі складана.
„Па сутнасьці справы, выступленьне па тэлебачаньні, няхай і ў прамым эфіры, яно па-за канкурэнцыяй. Ты адзін, сам сабе задаеш пытаньні й на іх адказваеш. Цябе ніхто не адцяняе й ніхто не націскае. На тэледэбатах трэба трымацца вельмі бойка, і там твая некампэтэнтнассьць (калі такая ёсьць) на фоне астатніх можа саслужыць дрэнную службу”, - лічыць яна.
„У тэледэбатах, вядома, акрамя ўпэўненасьці ў сабе ў кандыдатаў павінна быць пачуцьцё самакрытыкі”, - адзначыла Лідзія Ярмошына.
belta.by/аз