Logo Polskiego Radia
Print

Адкрыты адрэстаўраваны палац М.К.Агінскага

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2015 14:57
Палац быў адрэстаўраваны дзякуючы сродкам з дзяржбюджэту і фондам праграмы транспамежнага супрацоўніцтва ЭЗ.
Wikipedia

У беларускім Залесьсі сёньня афіцыйна адкрыты палац Міхала Клеафаса Агінскага. Спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэньня аўтара палянэза «Разьвітаньне з Айчынай».

Палац, у якім Агінскі правёў 20 гадоў жыцьця, быў адрэстаўраваны дзякуючы сродкам з дзяржаўнага бюджэту Беларусі і фондам праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Эўрапейскага Зьвязу.

Мастацтвазнаўца Сьвятлана Немагай мяркуе, што апошнім часам у Беларусі назіраецца рост зацікаўленьня творчасьцю Агінскага. З нагоды юбілею з дня нараджэньня кампазытара наладжана таксама мастацкая выстава і навуковая канфэрэнцыя. У Маладэчне можна ўбачыць опэру пра Агінскага.

IAR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт