Адкрываецца першы дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Полацкім раёне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        26.09.2015 15:00
                    
                                 
                
                
                    Там будуць пражываць і выхоўвацца 9 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Першы ў Полацкім раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыецца ў кастрычніку бягучага года ў аграгарадку Жарнасек. Інвэстарам праекта выступіў банк ВТБ (Беларусь), які вылучыў на будаўніцтва дзіцячага дома больш за 2,4 млрд беларускіх рублёў.
Асноўная частка будаўнічых работ была пачата ў лютым 2015 года й заняла каля шасьці месяцаў. У цяперашні час вядзецца дааснашчэньне будынка неабходным абсталяваньнем, добраўпарадкаваньне навакольнай тэрыторыі й завяршэньне аддзелачных прац.
Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Жарнасек уяўляе сабой двухпавярховы будынак з пяцьцю прасторнымі жылымі пакоямі, дзе будуць пражываць і выхоўвацца 9 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, разам з бацькамі-выхавальнікамі.
Інтэрфакс/ав