Замест Сяргея Гайдукевіча на тэледэбаты пойдзе яго сын
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.10.2015 12:50
                    
                                 
                
                
                    Сяргей Гайдукевіч палічыў важнейшым масавы пікет і сустрэчу з выбаршчыкамі ў Гомелі.
                
                
                    
                         Сяргей Гадукевіч, фота: nn.by
Сяргей Гадукевіч, фота: nn.by
                     
                
                
                
               
                
                         Кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч ня будзе ўдзельнічаць у сёньняшніх тэледэбатах, якія адбудуцца вечарам 3 кастрычніка, і пасылае свайго сына. Алег Гайдукевіч зьяўляецца даверанай асобай старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі.
Замест на тэлебачаньне Сяргей Гайдукевіч палічыў важнейшым масавы пікет і сустрэчу з выбаршчыкамі ў Гомелі. У перадвыбарчым штабе палітыка вырашылі, што выступ іх кандыдата на ТБ быў самым лепшым сярод кандыдытаў, таму «праводзіць спрэчкі ня мае ніякага сэнсу».
Такім чынам, у тэледэбатах будуць удзельнічаць толькі два кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы – Мікалай Улаховіч і Тацьцяна Караткевіч. Аляксандр Лукашэнка ня толькі адмовіўся ўдзельнічаць у тэледэбатах, але і ня выкарыстаў эфірны час выступленьняў па тэлебачаньні і радыё.
telegraf.by/яс