Logo Polskiego Radia
Print

Сайты naviny.by і belapan.by трапілі пад сур'ёзныя DDoS-атакі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.10.2015 10:29
Не выключаецца, што прычынай атакі стаў рэпартаж з «Малітвы за Беларусь», у якой удзельнічаў Лукашэнка з сынамі.
www.flickr.com

У суботу, 3 кастрычніка, каля 12-й гадзіны пачаліся DDoS-атакі на сэрвэр інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Пад DDoS-атаку трапілі сайты naviny.by і belapan.by.

У інфармацыйным паведамленьні агенцтва гаворыцца: «Кампанія »БелаПАН« робіць усё магчымае для таго, каб паўнавартасная праца сайтаў аднавілася як мага хутчэй».

Праца сайта БелаПАН аднавілася, але «Беларускія навіны» на 11-ю гадзіну 4 кастрычніка яшчэ недаступныя.

У сацыяльных сетках выказваецца меркаваньне, што прычынай атакі стаў рэпартаж інфармагенцтва з «Малітвы за Беларусь», у якой удзельнічаў Аляксандар Лукашэнка з сынамі. Акрамя таго, «Беларускія навіны» разьмясьцілі ў сябе падборку «фотажаб» з фатаграфіі сям’і Абамаў ды Аляксандра й Мікалая Лукашэнкаў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт