Logo Polskiego Radia
Print

Ствараецца водна-балотны заказьнік "Белы Мох"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.10.2015 14:35
Заказьнік, агульнай плошчай амаль 900 га, разьмешчаны ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.
foto: pl.wikipedia.org

Яго ствараюць для захаваньня ў прыродным стане каштоўных леса-балотных экалягічных сыстэм, дзікарослых расьлін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама месцаў іх вырастаньня і пражываньня.

На тэрыторыі заказьніка забараняецца праводзіць работы па гідратэхнічнай мэліярацыі і зьмяненьні гідралягічнага рэжыму, разьведцы і распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў, разьмяшчаць адходы (за выключэньнем часовага захоўваньня ў санкцыянаваных месцах), зьнішчаць ці пашкоджваць драўнінна-хмызьняковую расьліннасьць, выпальваць сухую траву. Пастановай таксама замацаваныя іншыя забароны, якія датычацца правядзеньня розных работ (у тым ліку будаўнічых) у заказьніку.

Заказьнік абвешчаны без выключэньня ў карыстальнікаў зямельных участкаў. Землекарыстальнікі абавязаныя выконваць прыродаахоўны рэжым новага заказьніка.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт