Сусьветны банк не патрабуе ад Беларусі дэвальвацыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
02.11.2015 16:22
Пра гэта заявілі ў прадстаўніцтве банку ў Беларусі.
Сусьветны банк не даваў рэкамэндацыі ўладам Беларусі правесьці дэвальвацыю нацыянальнай валюты, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Ян Чул Кім.
"Гэта чуткі. Сусьветны банк не камэнтуе палітыку абменнага курсу", - сказаў Ян Чул Кім на прэзэнтацыі чарговага макраэканамічнага агляду для Рэспублікі Беларусь у панядзелак у Менску.
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што задаволены тым, што ў рэспубліцы абменны курс беларускага рубля ў цяперашні час фарміруецца па рынкавых мэханізмаў.
"Я спадзяюся, што ўлады краіны й далей будуць прытрымлівацца такога падыходу", - адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва.
Інтэрфакс/ав