Logo Polskiego Radia
Print

Супраца паміж Мінадукацыі і БПЦ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.11.2015 14:31
У Беларусі плянуецца рэгулярна арганізоўваць для школьнікаў экскурсіі па праваслаўных сьвятынях.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакflickr.com

У Беларусі плянуецца рэгулярна арганізоўваць для школьнікаў экскурсіі па праваслаўных сьвятынях.
Размова аб гэтым ішла на пасяджэньні каардынацыйнай рады па распрацоўцы й рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіраваньня й Беларускай праваслаўнай царквой, паведамілі ў Апараце Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцей.
У прыватнасьці, абмяркоўваўся ход выкананьня праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі й БПЦ на 2015-2020 гады. «Па выніках пасяджэньня прынятае рашэньне арганізоўваць адукацыйныя экскурсіі для тых, хто навучаецца па тэме «Праваслаўныя сьвятыні беларускага народа», – праінфармавалі ў Апараце Ўпаўнаважанага.
Акрамя таго, вырашана забясьпечыць правядзеньне экспэртызы навучальных праграм, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыкла з улікам асноў праваслаўнай культуры й пытаньняў рэлігіязнаўства.
Гаварылася й пра неабходнасьць больш шырокага выкарыстаньня магчымасьцяў інтэрнэт-сайтаў і СМІ ўстановамі адукацыі ў асьвятленьні пытаньняў духоўна-маральнага выхаваньня й супрацоўніцтва з БПЦ.

наша ніва/белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт