„Гавары праўду” робіць чарговую спробу рэгістрацыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.11.2015 11:08
Да гэтай пары Мінюст кожны раз адмаўляў арганізацыі ў рэгістрацыі.
zapraudu
7 лістапада ў Менску праходзіць чарговы ўстаноўчы сход грамадзкага аб'яднаньня „Гавары праўду”.
Гэта ўжо чацьвёртая спроба грамадзянскай кампаніі атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі. Падчас сходу плянуецца прыняць статут аб'яднаньня, вызначыць яго арганізацыйную структуру, выбраць кіраўніцтва.
Грамадзянская кампанія „Гавары праўду” была створаная ў пачатку 2010 году. У тым жа годзе кіраўнік кампаніі Ўладзімір Някляеў быў вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
Някляеў кіраваў кампаніяй „Гавары праўду” да пачатку красавіка 2015 году, калі абвясьціў пра выхад з апазыцыйных структур у сувязі з безвыніковасьцю двухгадовых перамоў па вылучэньні адзінага дэмакратычнага кандыдата ў прэзыдэнты й вызначэньні сумеснай праграмы на прэзыдэнцкія выбары 2015 году.
28 траўня на рэспубліканскім сходзе актыву „Гавары праўду” старшынёй кампаніі быў абраны Андрэй Дзьмітрыеў, а кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2015 году ад кампаніі вылучылі Тацьцяну Караткевіч.
Першы ўстаноўчы сход рэспубліканскай дасьледча-асьветніцкай установы „Гавары праўду” адбыўся 23 лістапада 2010 году. Другі - у чэрвені 2011 году, а трэці - у красавіку 2013 году. Кожны раз Мінюст адмаўляў арганізацыі ў рэгістрацыі.
belapan.com/аз