Беларусы Польшчы – ганаровыя сябры Саюза беларускіх пісьменьнікаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.11.2015 13:29
foto: Twice25/Wikimedia Commons
14 лістапада адбыўся справаздачна-выбарны сход Гарадзенскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Новым кіраўніком арганізацыі стаў прадпрымальнік Валянцін Дубатоўка. Галоўным рэдактарам альманаха «Новы Замак» зацьверджаны празаік Сяргей Астравец.
Пісьменьнікі Горадні прагаласавалі за тое, каб беларускіх літаратараў з Беластока – Міхаіла Андрасюка, Яўгена Вапу, Ганну Кандрацюк і Віталя Лубу прынялі ў СБП ганаровымі сябрамі. Яны ня могуць уступіць у саюз на агульных падставах, бо зьяўляюцца замежнымі грамадзянамі. Зацьвердзіць пастанову аб іх сяброўстве ў СБП яшчэ павінна Рада арганізацыі ў Менску.
Пасяджэньне адбылося ў вёсцы Стрэльчык Гарадзенскага раёна, бо ў горадзе філіял памяшканьня ня мае. У сходзе брала ўдзел кіраўніцтва СБП на чале з Барысам Пятровічам.
Хартыя’97/нг