Logo Polskiego Radia
Print

На «Беларуськаліі» будаўнікі зьдзейсьнілі асабліва буйны крадзеж

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.11.2015 17:13
Страты ад дзейнасьці будаўнікоў склалі больш 227 мільёнаў рублёў.

24 лістапада стала вядома, што на ААТ «Беларуськалій» раскрылі асабліва буйны крадзеж, які зьдзейсьнілі службовыя асобы будаўнічай арганізацыі, якая ажыцьцяўляла працы на адным з рудаўпраўленьняў прадпрыемства. Распачата крымінальная справа, паведамілі ва УУС Менскай вобласьці.

Супрацоўнікі АБЭЗ выявілі, што падазраваныя стваралі няўлічаныя лішкі металапракату, выкарыстоўваючы падробленыя дакумэнты, і прадавалі іх камэрцыйнай структуры. Страты ад дзейнасьці будаўнікоў склалі больш 227 мільёнаў рублёў. Таксама быў усталяваны факт крадзяжу металапракату такім жа спосабам на суму 168 мільёнаў рублёў.

У дачыненьні да службовых асоб будаўнічай фірмы распачата крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйных памерах.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт