Logo Polskiego Radia
Print

Мікалай Статкевіч паставіў уладам ультыматум

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.11.2015 06:01
Палітык: альбо ўлады мяняюць закон, альбо мы будзем рыхтаваць Плошчу.
photo: svaboda.org

Наступная Плошча ў Менску можна адбыцца ўвосень 2016 года па выніках парлямэнцкіх выбараў. Такога разьвіцьця падзеяў не выключае былы палітвязень Мікалай Статкевіч, паведамляе Радыё Рацыя. «Патрэбнае стварэньне прабеларускага праэўрапейскага блёку, які мусіць паставіць беларускі рэжым перад выбарам – або яны мяняюць закон, і тады мы пойдзем на гэтыя выбары з тым, каб паспрабаваць перамагчы, або ўлада нічога ня робіць, і тады мы будзем рыхтаваць Плошчу», – сказаў палітык.

Свой удзел у парлямэнцкіх выбарах Мікалай Статкевіч на дадзены момант выключае, бо мае непагашаную судзімасьць за падзеі Плошчы 2010 года.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт