Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка стаў ганаровым узьдзенем Дагестана

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.11.2015 08:12
Акрамя сэртыфіката й мэдалі, Лукашэнка атрымаў бурку, шаблю й папаху.
Flag of DagestanFlag of Dagestanhttps://commons.wikimedia.org/wiki

Сэртыфікат аб прысваеньні ганаровага званьня, а таксама мэдаль вольнага грамадзтва «За жалезную волю й захаваньне высокай маральнасьці» былі перададзеныя амбасадару Беларусі ў Расеі Ігару Петрышэнку 17 лістапада ў пасольстве Беларусі ў Маскве на сустрэчы са старшынёй савета ДРГА «Узьдзені Дагестана» Керымханам Умаханавым.

У Дагестане ўзьдзенямі называлі саслоўе вольных людзей, пасялян, якія жылі або самастойнымі сельскімі суполкамі, або знаходзіліся ў падпарадкаваньні розных валадароў на правах падданства. У перакладзе «ўзьдзень» азначае «той, хто жыве сам па сабе», паведамляюць naviny.by.

«Прысвойваючы вашаму лідару высокае званьне, мы выказалі агульны настрой думак дагестанскага вольнага грамадзтва адзначыць яго асабісты ўклад у тое, што Беларусь стала ўзорам дружбы народаў і росквіту нацыянальных культур ня толькі ў Эўропе, але й ва ўсім сьвеце», — адзначыў Керымхан Умаханаў.

Акрамя сэртыфіката й мэдалі, прадстаўнік Дагестана перадаў паслу Беларусі для Аляксандра Лукашэнкі бурку, шаблю й папаху.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт