Logo Polskiego Radia
Print

Рост коштаў на паслугі для насельніцтва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.12.2015 15:36
Павышаюцца тарыфы на паслугі ЖКГ, аплаты за тэлефонную сувязь і інтэрнэт, а таксама кошты на цыгарэты.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

У Беларусі з 1 сьнежня павышаюцца тарыфы на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, аплаты за тэлефонную сувязь і інтэрнэт, а таксама кошты на цыгарэты. Растуць кошты для насельніцтва на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію.

Зь 1 сьнежня павышаюцца кошты на большасьць марак цыгарэт. У залежнасьці ад маркі цэны вырасьлі на ўзроўні ад 200 да 5000 рублёў.

«Белтэлекам» зь 1 сьнежня павышае цэны на частку тарыфных плянаў byfly. Таксама падвышае кошты на інтэрнэт-тарыфы правайдэр «Дзелавая сетка», а velcom зьмяняе ўверх кошт паслуг сувязі.

Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт