Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія грамадзяне асьцярожныя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.12.2015 14:35
Грамадзяне часта зьвяртаюцца ў міліцыю з-за пакінутых у грамадзкіх месцах рэчаў.
Чыгуначны вакзал "Брэст-Цэнтральны"Чыгуначны вакзал "Брэст-Цэнтральны"https://commons.wikimedia.org/Robert Wielgórski (Barry Kent)

У Беларусі па-ранейшаму фіксуюцца шматлікія звароты грамадзян у міліцыю з-за пакінутых у грамадзкіх месцах рэчаў. Раніцай 2 сьнежня ў Берасьці праводзілася эвакуацыя людзей з дызэль-цягніка, які ехаў у Лунінец, у сувязі са знойдзенымі пакінутымі сумкамі. Як інфармуе Эўрарадыё са спасылкай на БелаПАН, цягнік у 8.58 выйшаў з вакзала Брэст-Цэнтральны, а празь сем хвілін у міліцыю патэлефанаваў адзін з пасажыраў. Паводле яго слоў, у першы вагон зайшоў малады чалавек, пакінуў дзьве сумкі й выйшаў.

Цягнік тэрмінова спынілі яшчэ да прыбыцьця на станцыю Брэст-Усходні. Зь яго вывелі 120 чалавек. Сапёры, якія прыбылі на месца здарэньня, знайшлі ў сумках толькі асабістыя рэчы. Затрымка ў руху цягніка склала 1 гадзіну 5 хвілін.

Сёньня ж у Магілёве на прыпынку грамадзкага транспарту на вуліцы Чалюскінцаў знайшлі пакінуты чамадан, пераматаны скотчам. Тэрмінова тэрыторыю ачапілі міліцыянэры, рух транспарту быў перакрыты на паўгадзіны. Аднак сапёры нічога небясьпечнага ў чамадане не знайшлі.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт