Logo Polskiego Radia
Print

У панядзелак будуць судзіць актывіста за пікет

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2015 21:17
21 сьнежня будзе слухацца справа актывіста кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Леаніда Кулакова.
pixabay.com/Public Domain CC0

У панядзелак, 21 сьнежня, у судзе Першамайскага раёна Менска павінна слухацца адміністрацыйная справа актывіста кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Леаніда Кулакова. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.
Кулакоў абвінавачваецца ў несанкцыянаваным правядзеньні пікету 10 сьнежня - у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека. Аб высунутым яму абвінавачваньні й даце суду актывіст даведаўся ад участковага УУС Першамайскага раёна, куды яго выклікалі 18 сьнежня.
10 сьнежня некалькі чалавек, у тым ліку менскі таксіст Леанід Кулакоў, правялі на бульвары Талбухіна пікет за адмену сьмяротнага пакараньня. Яны трымалі плякат з надпісам "10 сьнежня - Дзень правоў чалавека! Жыцьцё дадзенае Богам, а ня катам. Няма сьмяротнага пакараньня!".
Беларусь - адзіная ў Эўропе краіна, дзе дагэтуль прымяняецца сьмяротнае пакараньне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт