Logo Polskiego Radia
Print

Акцыя пратэсту гандляроў у Баранавічах не адбылася

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2016 15:59
На плошчу прыйшлі толькі двое.
Photo: pixabay.com

Мікола Чарнавус падаваў на 4 студзеня заяўку ў Баранавіцкі гарвыканкам на вялікі пікет прадпрымальнікаў. Чыноўнікі акцыю праводзіць забаранілі, а Чарнавуса папярэдзілі пра магчымую адміністрацыйную й нават крымінальную адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

Спадар Чарнавус усё ж прыйшоў на плошчу да гарвыканкаму, каб паглядзець, ці прыйдуць пратэставаць прадпрымальнікі. Не дачакаўшыся сваіх калегаў.

Акрамя Чарнавуса, на плошчу прыйшла яшчэ адна прадпрымальніца. У выніку ініцыятар пратэсту адмяніў пікет.

Спадар Чарнавус прызнаўся: ён спадзяваўся, што на акцыю, хоць і забароненую, выйдзе хаця б сотня прадпрымальнікаў.

Пратэставаць баранавіцкія прадпрымальнікі хацелі ў сувязі з тым, што 1 студзеня 2016 году ўступіў у сілу ўказ № 222. Ён патрабуе, каб прадпрымальнікі рэалізоўвалі прадукцыю лёгкай прамысловасьці, увезеную з краін Мытнага саюзу, толькі з суправаджальнымі дакумэнтамі. Праблема ў тым, што расейскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасьць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакумэнты аб паходжаньні прадукцыі альбо прадстаўляюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП церпяць ад штрафаў і канфіскацыяў.

Многія прадпрымальнікі заяўляюць аб спыненьні працы на нявызначаны тэрмін.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт