Logo Polskiego Radia
Print

На Гомельшчыне зафіксавана сем выпадкаў заражэньня сьвіным грыпам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.01.2016 14:18
Спэцыялісты запэўніваюць, што распаўсюджваньня сьвінога грыпу ў рэгіёне не назіраецца.
Juan Pablo Colasso/flickr.com

У Гомельскай вобласьці – рост захворваньня на ВРІ і грып. Большасьць хворых – дзеці.

На 25 студзеня перавышэньня разьліковых узроўняў па грыпу й прастудных вірусах не зафіксавана, паведамілі ў Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя. Больш за тое, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2015 года захворваньне на ВРІ ніжэй на 18%.

Паводле вынікаў лябараторных дасьледаваньняў жыхары рэгіёну пераважна хварэюць негрыпознымі рэсьпіратарнымі вірусамі, якія характэрныя для гэтага пэрыяду года. Тым ня менш, на 27 студзеня ў вобласьці зафіксавана сем выпадкаў заражэньня сьвіным грыпам – у Гомелі, а таксама Добрускім і Рагачоўскім раёнах. Сярод тых, хто захварэў, ёсьць і дзеці.

У абласным цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя запэўніваюць, што распаўсюджваньня сьвінога грыпу ў рэгіёне не назіраецца.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт