Мінкульт абяцае папулярызацыю беларускай мовы ў 2016 годзе 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.02.2016 15:14
                    
                                 
                
                
                    Важным мерапрыемствам па папулярызацыі роднай мовы традыцыйна стане Дзень беларускага пісьменства.
                
                
                    
                         tbm-mova.by
tbm-mova.by
                     
                
                
                
               
                
                         У 2016 годзе папулярызацыі беларускай мовы будзе нададзеная асаблівая ўвага. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў пятніцу, 19 лютага, паведаміла галоўны спэцыяліст упраўленьня ўстаноў культуры й народнай творчасьці Мінкульта Людміла Лебедзь.
Паводле яе слоў, пашырэньне выкарыстаньня беларускай мовы адзначана як адзін з разьдзелаў пляна мерапрыемстваў Года культуры. Важным мерапрыемствам па папулярызацыі роднай мовы традыцыйна стане Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён адбудзецца ў Рагачове.
Людміла Лебедзь таксама выказала меркаваньне, што ў зносінах трэба прытрымлівацца літаратурных нормаў, але важна захаваць і дыялекты як паказчык разнастайнасьці нацыянальнай мовы. У сваю чаргу іх папулярызацыі спрыяюць фэсты, якія праводзяцца на Палесьсі.
белта/вс