Беларусь перадумала ісьці на вайну са Skype і Viber
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
21.03.2016 17:30
Гэта вынікае з інфармацыі Апэратыўна-аналітычнага цэнтру.
Шырокае выкарыстаньне інтэрнэт-камунікатараў выклікала нэгатыўную рэакцыю з боку беларускіх уладаў. Быў прыняты адмысловы ўказ №98 «Аб удасканаленьні парадку перадачы паведамленьняў электрасувязі». Зьявіліся меркаваньні, што ўказа забараняе карыстацца Skype і Viber. Нібыта гэта б'е па Белтэлекоме, які губляе ад гэтага даходы праз размовы з тэлефонаў па бясплатных камунікатарах.
Грамадзкі розгалас вымусіў чыноўнікаў даць тлумачэньні. Іх апублікаваў сёньня Апэратыўна-аналітычны цэнтар. З публікацыі вынікае, што пад забарону не падпадаюць званкі паміж абанэнтамі мэсэнджараў кшталту Skype і Viber. Гэтак жа не трапляюць пад забарону антывызначальнік нумару, ананімайзэры і VPN. Менавіта на гэтую прагрозу зьвярталі ўвагу наглядальнікі.
Насамрэч, улады вядуць вайну з незаконнай практыкай па аказаньні паслуг перадачы галасавых паведамленьняў электрасувязі асобамі, якія не маюць статусу апэратара электрасувязі. Так званы «шэры трафік. Ён палягае на тым, што некаторыя фірмы карыстаюцца існуючай інфраструктурай электрасувязі, аказваючы паслугі электрасувязі (доступ да сеткі Інтэрнэт, прадстаўленьне мабільнай сувязі і іншых віды) без рэгістрацыі. Прыклад, на які спасылаюцца ўлады – гэта фірма «Максіфон».
Паводле "Наша Ніва"/юл