Амаль кожнага чацьвёртага беларуса крыўдзяць улады
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.03.2016 14:55
Амаль 24% беларусаў, апытаных у сакавіку, сказалі, што за апошнія тры гады прадстаўнікі органаў улады іх крыўдзілі.
foto: tv.sb.by
Амаль 24% беларусаў, апытаных у сакавіку Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), сказалі, што за апошнія тры гады прадстаўнікі органаў улады іх крыўдзілі.
Толькі 22,5% сказалі, што «міліцыя спраўляецца са сваімі абавязкамі па ахове грамадзкага правапарадку, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян добра», 47,7% лічаць, што «здавальняюча», а 24,1% — што «дрэнна».
16,4% беларусаў скардзяцца на недастатковы прафэсіяналізм супрацоўнікаў міліцыі, 12,2% — на неабгрунтаванае затрыманьне, 10,6% — на нежаданьне рэагаваць на скаргу, адмова прыняць заяву, 5,9% — на неабгрунтаванае або празьмернае прымяненьне сілы, 2,7% — на вымагальніцтва.
Акрамя таго, на думку 34%, «дамагчыся справядлівых рашэньняў ва ўмовах цяперашняй беларускай судовай сыстэмы амаль немагчыма».
svaboda.org/яс