У Менску пабудуюць інтэрнат для кітайскіх студэнтаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.04.2016 15:40
Праект рэалізуюць з выкарыстаньнем бязвыплатнай кітайскай дапамогі.
Photo: pixabay.com
У раёне менскай студэнцкай вёскі да 1 студзеня 2018 году пабудуюць інтэрнат для студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту з Кітая й Беларусі на 1 030 месцаў. Праект рэалізуюць з выкарыстаньнем бязвыплатнай кітайскай дапамогі, паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.
28 красавіка намесьнік прэм’ер-міністра Натальля Качанава прыняла ўдзел у закладцы першага каменя новага будынка. Па яе словах, такі праект стаў магчымы дзякуючы сяброўскім і цесным узаемаадносінам паміж Беларусьсю й Кітаем.
На сёньня ў Беларусі вучыцца каля 2 тысяч кітайскіх грамадзян. Таксама наладжанае цеснае супрацоўніцтва паміж унівэрсытэтамі. Напрыклад, на базе беларускіх установаў адукацыі адкрылі ўжо тры цэнтры Інстытута Канфуцыя й пяць клясаў.
belta.com/euroradio.fm/аз