Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія прозьвішчы ў „Panama papers”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2016 14:40
Названыя дзясяткі беларусаў, зьвязаныя з афшорамі з „Панамскіх дакумэнтаў”.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міжнародны кансорцыюм сьледчых журналістаў апублікаваў базу „Панамскіх дакумэнтаў”, у якой прадстаўлена інфармацыя пра ўласьнікаў афшорных кампаній з розных краін сьвету.

Паводле базы дадзеных, зь Беларусьсю зьвязаныя 35 кампаній, 98 асобаў і 87 адрасоў.

Сярод іх знаходзіцца 98 беларусаў, аднак у рэальнасьці лічба меншая – некаторыя імёны дублююцца, некаторыя ня маюць дачыненьня да Беларусі. „Знакавых” прозьвішчаў у сьпісе ўласьнікаў афшораў няма, аднак сустракаюцца імёны з рэйтынга топ-200 самых пасьпяховых бізнэсоўцаў краіны.

Напрыклад, гэта Ігар Чорны (№103) і Валерый Башманаў (№118).

Апроч таго, імя і прозьвішча „Larysa Vasilko” цалкам супадае са старшынёй назіральнай рады „Эўрагандальінвэстбанка” Ларысай Васілька. Адзін з уласьнікаў „Эўрагандля” (сетка „Эўраопт”) — Уладзімір Васілька (№8).

Рэдкае прозьвішча „Asia Zubarik” зьвязанае з газавай кампаніяй „Polish Gas Company Limited”. Тым часам бізнэсмэн Артур Зубарык (№33) якраз займаецца продажам газа на Захад.

Большасьць указаных кампаній былі зарэгістраваныя на Брытанскіх Віргінскіх выспах. Інфармацыя пра некаторыя зь іх ужо публікавалася ў інтэрнэце.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт