Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін ляціць у Менск на Форум рэгіёнаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2016 10:26
Мерапрыемства пройдзе ў Менску 7-8 чэрвеня й будзе прысьвечана сацыяльным пытаньням.
Уладзімер ПуцінУладзімер ПуцінPhoto:pixaby. com/ CC0 Public Domain

Кіраўнікі Расеі й Беларусі возьмуць удзел у трэцім Форуме рэгіёнаў дзьвюх дзяржаў, які пройдзе ў Менску 7-8 чэрвеня й будзе прысьвечаны сацыяльным пытаньням.

Пра гэта старшыня Савета Фэдэрацыі РФ Валянціна Мацьвіенка паведаміла ў эфіры праграмы «Карціна сьвету» на тэлеканале «РТР-Беларусь». «Той факт, што прэзыдэнты нашых дзяржаў бяруць удзел у форумах міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, кажа пра тое, што яны надаюць вялікае значэньне такому фармату нашага ўзаемадзеяньня», – адзначыла Мацьвіенка. Яна ўдакладніла, што на сустрэчы ў Менску цэнтральнае месца зоймуць пытаньні сацыяльнай палітыкі. «Тое, што цяпер няпростая эканамічная сытуацыя, ня значыць, што мы павінны менш увагі надаваць таму, як адчуваюць сёньня нашы грамадзяне», – сказала Мацьвіенка.

радыё рацыя/tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт