Logo Polskiego Radia
Print

Мацьвіенка лічыць, што павінна быць агульная віза Беларусі й Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.06.2016 18:31
Валянціна Мацьвіенка лічыць, што неабходна ўвесьці агульную візу Саюзнай дзяржавы.
Валянціна МацьвіенкаВалянціна Мацьвіенкаwww.flickr.com/Совет Федерации

Неабходна ўвесьці агульную візу Саюзнай дзяржавы, заявіла 8 чэрвеня старшыня Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі Валянціна Мацьвіенка на пленарным пасяджэньні III Форуму рэгіёнаў Беларусі й Расеі. Паводле яе слоў, гэта важна для прасоўваньня міжнародных маршрутаў і паглыбленьня інтэграцыі Расеі й Беларусі.

Яна таксама адзначыла, што бюджэт Саюзнай дзяржавы выкарыстоўваецца ня ў поўнай меры.
Форум рэгіёнаў праходзіць у Менску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.

belta.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт