У гішпанскім Алікантэ адкрылі ганаровае консульства Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.06.2016 10:34
У далейшых плянах беларускага зьнешнепалітычнага ведамства – адчыніць амбасаду ў Гішпаніі.
Гішпанскі горад Алікантэ (Alicante), від на портcommons.wikimedia.org/Dilema/CC BY-SA 3.0
У гішпанскім горадзе Алікантэ (паўднёва-ўсходняя частка краіны) прайшла цырымонія адкрыцьця ганаровага консульства Беларусі. На ёй прысутнічалі амбасадар Беларусі ў Францыі й Гішпаніі (па сумяшчальніцтву) Павел Латушка, ганаровы консул Беларусі ў Алікантэ Альфонса Хурада Мэса, прадстаўнікі мясцовых уладаў, дыпляматычнага корпусу, грамадзкіх і бізнэс-колаў.
Як паведамляе БелаПАН, ганаровае консульства будзе працаваць на тэрыторыі консульскай акругі, якая ўключае аўтаноміі Андалюсія, Валенсія, Мурсія й Кастылія – Ля-Манча. У далейшых плянах беларускага МЗС – адчыніць амбасаду ў Гішпаніі, сказаў Латушка.
На сёньня няма таксама пасольства Гішпаніі ў Беларусі – яго функцыі выконвае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Маскве. Пры гэтым у Менску працуе Гішпанскі візавы цэнтар, які займаецца тэхнічнай працай па афармленьні гішпанскіх віз для беларускіх грамадзян.
вс