Logo Polskiego Radia
Print

МПЗ хоча атрымліваць дадзеныя аб рахунках беларусаў за мяжой

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.07.2016 19:58
Пра гэта паведаміў 8 ліпеня першы намесьнік міністра па падатках і зборах.
screen/radyjo.net

Беларусь пачала падрыхтоўчыя мерапрыемствы па далучэньні да міжнароднай дамове па аўтаматычным абмене дадзенымі аб замежных фінансавых рахунках. Пра гэта паведаміў 8 ліпеня першы намесьнік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча.

У выніку такога абмену падаткавікі атрымаюць доступ да рахункаў, адкрытых плацельшчыкамі ў замежных фінансавых установах, а таксама да іншых фінансавых актываў, у тым ліку і ў афшорных зонах, адзначыў ён.

Паводле словаў Ігара Клепчы, гэта дасьць магчымасьць павысіць эфэктыўнасць кантрольных мерапрыемстваў па вызначэньню падатковых абавязацельстваў плацельшчыкаў, а таксама больш апэратыўна спыняць схемы вываду рэзыдэнтамі краіны капіталаў за мяжу.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт