Ноччу на мяжы з Украінай здарыўся выпадак з хімікатамі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.07.2016 13:45
Пункт пропуску Макраны на беларуска-ўкраінскай мяжы быў часова зачынены з-за ўцечкі небясьпечнага рэчыва.
У ноч з 15 на 16 ліпеня пункт пропуску Макраны на беларуска-ўкраінскай мяжы быў часова зачынены з-за ўцечкі небясьпечнага рэчыва. А 14-й гадзіне 16 ліпеня КПП адкрылі - паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандар Цішчанка.
У раёне 22.30 15 ліпеня паміж украінскім пунктам пропускам Даманава й беларускім Макраны адбылася надзвычайная сытуацыя – з фуры, якая перавозіла цыстэрны з вадкім небясьпечным рэчывам трыхлёрэтыленам, адбылася ўцечка, праінфармаваў Аляксандар Цішчанка.
«Макраны» аднавілі сваю працу ў 14 гадзін 16 ліпеня.
Беларускі партызан/ав