БСДП (Грамада) вылучыла 34 прэтэндэнты ў дэпутаты
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.07.2016 09:42
Парлямэнцкая кампанія 2016 года для сацыял-дэмакратаў зьяўляецца самай прадстаўнічай за апошнія гады.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вылучыла 34 прэтэндэнты ў дэпутаты. Такое рашэньне прынятае на XVII пазачарговым зьезьдзе партыі, які прайшоў 17 чэрвеня ў Менску.
У зьезьдзе ўдзельнічалі 37 дэлегатаў. Па кожнай з прапанаваных кандыдатур асобна праходзіла працэдура таемнага галасаваньня, паведамляе БелаПАН.
У прыватнасьці, у парлямэнт ад партыі будуць балятавацца яе старшыня Ірына Вештард, намесьнікі старшыні Ганна Канюс і Леанід Дубаносы, член прэзыдыюма Ігар Маслоўскі, член цэнтральнага камітэта Алег Трусаў.
Частка патэнцыйных кандыдатаў таксама зарэгістравалі ініцыятыўныя групы й адначасова вылучаюцца шляхам збору подпісаў.
Першы намесьнік старшыні БСДП Ігар Барысаў на зьезьдзе адзначыў, што парлямэнцкая кампанія 2016 года для сацыял-дэмакратаў зьяўляецца самай прадстаўнічай за апошнія гады – на некалькіх папярэдніх выбарах у Палату прадстаўнікоў партыя ішла ў складзе той ці іншай кааліцыі й вылучала 10-11 чалавек.
naviny.by/ав