ДАІ будзе выяўляць ліхачоў-матацыклістаў з дапамогай спідкамаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.08.2016 17:11
Грамадзяне скардзяцца на залішні шум ад матацыклаў у вячэрні час сутак.
Photo: pixabay.com
Дзяржаўтаінспэкцыя будзе выяўляць ліхачоў-матацыклістаў у Менску з дапамогай спідкамаў, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Менгарвыканкама. Там адзначылі, што нярэдка грамадзяне скардзяцца на залішні шум ад матацыклаў у вячэрні час сутак.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі апэратыўна рэагуюць на скаргі і ў сувязі з гэтым удзеляць дадатковую ўвагу выкананьню ПДР двухколавымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Кантроль будзе ажыцьцяўляцца з прымяненьнем тэхнічных сродкаў вядзеньня нагляду, а таксама з выкарыстаньнем патрульных матацыклаў. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на тэхнічным стане матацыклаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху.
У прыватнасьці, 3 жніўня да 4 жніўня на праспэкце Пераможцаў у раёне скрыжаваньня з вуліцай Ратамскай будуць устаноўлены мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэньняў рэжыму хуткасьці, хуткасьць будзе фіксавацца ў абодвух напрамках. Такія спідкамы будуць і ў далейшым устанаўлівацца на асноўных магістралях сталіцы ў вячэрні й начны час.
belta.by/аз