Logo Polskiego Radia
Print

Летува ўручыла Беларусі ноту з нагоды парушэньня паветранай прасторы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.08.2016 16:53
Паведамленьне аб гэтым разьмешчана на сайце летувіскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Вежа зь летувіскім сьцягам на Замкавай гары ў ВільніВежа зь летувіскім сьцягам на Замкавай гары ў Вільніpixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства замежных спраў Летувы ўручыла ноту часовай паверанай у справах Беларусі ў краіне Людміле Татарыновіч "з нагоды паветранага судна неўстаноўленага тыпу, якое 11 жніўня 2016 года парушыла дзяржаўную мяжу Летувіскай Рэспублікі ў паветранай прасторы з боку Рэспублікі Беларусь". Паведамленьне аб гэтым разьмешчана на сайце летувіскага зьнешнепалітычнага ведамства.

"Службы назіраньня за паветранай прасторай зафіксавалі, што 11 жніўня 2016 года ў 10 гадзін 37 хвілін (паводле часу Летувіскай Рэспублікі) паветранае судна неўстаноўленага тыпу, якое прыляцела з Рэспублікі Беларусь, два разы парушыла дзяржаўную мяжу Летувіскай Рэспублікі ў паветранай прасторы каля самакіраваньня Лазьдзіяйскага раёну. Парушэньне паветранай прасторы Летувіскай Рэспублікі працягвалася да 10 гадзін 47 хвілін", — сказана ў паведамленьні.

Міністэрства замежных спраў Летувы запатрабавала ад Беларусі "як мага хутчэй падаць тлумачальную з нагоды вышэйзгаданага інцыдэнту", а таксама заклікала прыняць усе неабходныя меры, каб у будучыні такія інцыдэнты не паўтараліся.

У прэс-службе Мінабароны Беларусі факт парушэньня паветранай прасторы Летувы БелаПАН не пацьвердзілі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт