Абарона правоў чалавека ў Беларусі не аплачваецца
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
18.08.2016 15:41
У Беларусі амаль у 727 разоў даражэй каштуе абарона правоў чалавека, чым іхнае парушаньне.
www.novychas.by
Судзьдзя Магілёўскага абласнога суда Мікалай Гладкі пакінуў у сіле прысуд актывісту Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасьці ў судах і пракуратуры, бабруйчаніну Алесю Каваленку, які 12 траўня правёў адзіночны несанкцыянаваны пікет у Менску. За гэта 11 ліпеня Каваленка атрымаў штраф на 20 базавых велічынь (420 руб.).
Сын спадара Алеся адседзеў за кратамі 12 гадоў неабгрунтаванага прысуду па абвінавачваньні ў забойстве. Апроч таго, па сфабрыкаваным абвінавачваньні ў распаўсюдзе наркотыкаў бацька асуджанага быў закратаваны на 9 гадоў, аднак праз 3 гады і 2 месяцы быў вызвалены, рэабілітаваны і атрымаў грашовую кампэнсацыю за незаконны прысуд.
За гадзіну пікетаваньня грамадзянін быў пакараны дзяржавай на 420 руб, або 218 даляраў ЗША. Разам з тым, памер грашовай кампэнсацыі, якую атрымаў спадар Алесь Каваленка за гадзіну незаконнага закратаваньня цягам 3 гадоў і 2 месяцаў, складае крыху больш за 90 руб., што па курсе даляра ЗША на той час адпавядала 30 цэнтам.
Такім чынам, у Беларусі амаль у 727 разоў даражэй каштуе абарона правоў чалавека, чым іхнае папіраньне.
Новы час/нг