За ядзерную энэргетыку ў Мінэнэрга будзе адказваць Палюховіч
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.08.2016 10:39
Васіль Палюховіч быў прызначаны Дырэктарам дэпартамэнта па ядзернай энэргетыцы Мінэнэрга.
pixabay.com/CC0 Public Domain
Дырэктарам дэпартамэнта па ядзернай энэргетыцы Міністэрства энэргетыкі Беларусі прызначаны Васіль Палюховіч. Такое рашэньне прынятае пастановай Савета міністраў ад 18 жніўня 2016 году № 647, паведаміла прэс-служба ўрада.
Да прызначэньня Васіль Палюховіч займаў пасаду намесьніка дырэктара дэпартамэнта па ядзернай энэргетыцы Мінэнэрга.
Раней пасаду дырэктара дэпартамэнта займаў Станіслаў Чарнавусаў.
Васіль Палюховіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў Серніках Зарэчанскага раёна Ровенскай вобласьці. У 1980 годзе скончыў Кіеўскі палітэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці „асноўныя працэсы хімічных вытворчасьцяў і хімічная кібэрнэтыка”, у 1986 годзе — асьпірантуру Інстытута ядзернай энэргетыкі Акадэміі навук БССР. Кандыдат тэхнічных навук.
belapan.com/аз