Міністэрства гандлю Беларусі памяняла назву 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.08.2016 11:59
                    
                                 
                
                
                    Міністэрства гандлю цяпер будзе называцца Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю.
                
                
                    
                         Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          Міністэрства гандлю Беларусі афіцыйна памяняе назву. Такое рашэньне зьмешчана ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі нумар 317 ад 23 жніўня 2016 году, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з указам, Міністэрства гандлю цяпер будзе называцца Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю. Дакумэнт таксама зацьвярджае эмблему й сьцяг ведамства, якія адрозніваюцца ад ранейшых толькі надпісам.
Указ уступае ў сілу з 8 верасьня 2016 году.
У склад ведамства перадаюцца Дэпартамэнт цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленьні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама.
На новы антыманапольны орган ускладзены функцыі па процідзеяньні манапалістычнай дзейнасьці й разьвіцьці канкурэнцыі на таварных рынках рэспублікі, у тым ліку функцыі органа рэгуляваньня дзейнасьці суб'ектаў натуральных манаполій, рэгуляваньні цэн і тарыфаў, кантролі й рэгуляваньні спажывецкага рынку, у галіне дзяржзакупак, рэклямнай дзейнасьці й абароны правоў спажыўцоў. Ключавая мэта новага міністэрства - вырашэньне праблемы абароны ўнутранага рынку краіны шляхам стварэньня роўных канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў.
belta.by/аз