Logo Polskiego Radia
Print

БЧ пачала продаж білетаў на цягнік Горадня-Варшава-Кракаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.09.2016 13:47
Беларуская чыгунка й польскае „PKP Intercity” ўзгаднілі расклад руху цягніка з 4 верасьня.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

1 верасьня пачаты продаж білетаў на цягнік Гoрадня-Варшава-Кракаў, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка й польскае „PKP Intercity” ўзгаднілі расклад руху гэтага цягніка з 4 верасьня. Маршрут будзе абслугоўваць рухомы састаў польскага фарміраваньня. Цягнік будзе курсаваць штодня паміж Горадняй і Кракавам праз Варшаву, Беласток і Кузьніцу.

Час адпраўленьня з Горадні - 15.32, прыбыцьцё ў Беласток - у 17.08, на станцыю Варшава-Цэнтральная цягнік будзе прыбываць у 20.15, у Кракаў - у 23.04.

З Кракава цягнік будзе адпраўляцца ў 4.46, з Варшавы - у 7.36, з Беластока - у 10.30. На канцавую станцыю ў Горадню цягнік будзе прыбываць у 14.22.

На 1 верасьня кошт праязнога дакумэнта ў адзін бок (у дэнамінаваных рублях) да Кузьніцы складае 13,33 рубля, да Беластока - 16,39, да Варшавы - 34,31, да Кракава - 46,77.

„Мэтай рэалізацыі праекта зьяўляецца павышэньне канкурэнтаздольнасьці й прывабнасьці чыгуначных пасажырскіх перавозак, задавальненьне попыту на праезд у міжнародных зносінах, разьвіцьцё турыстычных маршрутаў”, - адзначыла прэс-служба.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт