У нядзелю ў Беларусі могуць быць збоі ў абслугоўваньні банкаўскіх картак
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.09.2016 22:11
Прычына збояў - «тэхналягічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў».
pixabay.com/Public Domain CC0
У нядзелю, 4 верасьня, у Беларусі могуць быць збоі ў абслугоўваньні банкаўскіх картак. Пра гэта папярэдзіў Банкаўскі працэсінгавы цэнтар. Прычынай збояў называюцца «тэхналягічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу».
Праводзіць іх будуць з 2-й гадзіны ночы да 7-й раніцы.
У гэты прамежак часу могуць не працаваць карткі банкаў, якія адносяцца да Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (гэта такія банкі, як Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Аграпрамбанк, Белінвэстбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк). Перапынкі ў абслугоўваньні ўладальнікаў картак магчымыя ў крамах, абʼектах сэрвісу, пунктах выдачы наяўных грошай, самаабслугоўваньня й банкаматах.
эўрарадыё/вс