Уладзімір Някляеў — у фінале прэміі „Angelus”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.09.2016 13:59
„Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без” у 2013 г. атрымаў Літаратурную прэмію Гедройца.
pixabay.com/Public Domain CC0
Журы Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Эўропы „Angelus” абвясьціла шорт-ліст з 7 фіналістаў 2016 году. Сярод асноўных прэтэндэнтаў — польскі пераклад рамана Ўладзіміра Някляева „Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без”.
Сьпіс фіналістаў апублікаваў афіцыйны сайт прэміі. Сярод прэтэндэнтаў, акрамя беларуса Някляева, — Варуян Васганян, Мацей Гэн, Крыстына Сабаляўскайтэ, Крыстыян Тэадарэску, Альвідас Шляпікас, Анна Янка.
Імя пераможцы будзе агучана падчас традыцыйнай штогадовай урачыстасьці 15 кастрычніка ў музычным тэатры „Capitol” ва Ўроцлаве. Узнагарода — 150 тысяч злотых (38,7 тыс. даляраў ЗША) і статуэтка аўтарства Эвы Расана.
Раман Уладзіміра Някляева „Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без” быў уганараваны Літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца ў 2013 годзе.
lit-bel.org/аз