Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер-міністар патлумачыў адсутнасьць росту ў эканоміцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.09.2016 12:32
Паводле Андрэя Кабякова, прычына ў зьніжэньні абʼёму паставак нафты й цэнах на калій.
Wikipedia/Jürg Vollmer/CC BY-SA 3.0

Эканоміка Беларусі працуе сёньня на фоне стрэсавых і неспрыяльных сцэнарыяў разьвіцьця зьнешніх умоў. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў, дакладваючы прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы пэрыяд 2016 года, праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2017 год, перадае БЕЛТА.

«Сёньня эканоміка працуе ва ўмовах паміж стрэсавым і неспрыяльным сцэнарамі разьвіцьця зьнешніх умоў, якія пралічваліся ў пачатку года для вызначэньня прагнозных паказчыкаў», – сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэмʼер-міністар расказаў, што, комплексна аналізуючы вынікі працы за мінулыя восем месяцаў, можна выразна вылучыць тры асноўных пэрыяды працы эканомікі. «Студзень-люты – гэта стрэсавы пэрыяд: цана на нафту – $ 30 і менш, курс даляра – 80 расейскіх рублёў. Сакавік-чэрвень – гэта пэрыяд аднаўленчага росту. Ліпень-жнівень – пэрыяд нэгатыўнага ўзьдзеяньня, у першую чаргу з боку Расеі ў сувязі са зьніжэньнем абʼёму пастаўкі нафты для перапрацоўкі на нашых НПЗ, а таксама за кошт неспрыяльных умоў у сельскай гаспадарцы», – растлумачыў ён.

Свой уплыў на эканоміку, паводле слоў Андрэя Кабякова, на працягу ўсіх васьмі месяцаў аказвала зьніжэньне кошту й абʼёмаў паставак калійных угнаеньняў на зьнешнія рынкі.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт