Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава шукае магчымасьці вярнуць "Малую падарожную кніжыцу"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2016 15:43
Кнігу Францішка Скарыны мае намер вярнуць Беларусі "Белгазпрамбанк".
Выданьні Ф. СкарыныВыданьні Ф. Скарыныфота з сайта www.radzima.org

«Белгазпрамбанк» мае намер вярнуць Беларусі кнігу Францішка Скарыны. Акцыя вяртаньня кнігі зьвязаная з тым, што ў 2017 годзе першаму беларускаму друкаванаму слову спаўняецца 500 гадоў, заявіў кіраўнік «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка.

«Мы ўжо дасягнулі ўсіх дамоўленасьцяў, застаўся толькі тэхнічны складнік. Наступны год – год Скарыны, і мы спадзяемся ў межах гэтага года выступіць вельмі добра, каб яшчэ раз прадэманстраваць адзінства беларускай і эўрапейскай культур», – кажа Бабарыка.

«Малая падарожная кніжыца» была надрукаваная ў Вільні ў 1522 годзе (некаторыя дасьледчыкі мяркуюць, што дакладная дата невядомая). Яна была надрукаваная тады, калі Францішак Скарына вярнуўся з Прагі на радзіму, у ВКЛ. У Вільні Скарына заснаваў першую ўсходнеславянскую друкарню, дзе і выйшла «Малая падарожная кніжыца», якая называецца першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях.

Беларускі партызан/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт