Logo Polskiego Radia
Print

Адна Канапацкая прагаласавала супраць Андрэйчанку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.10.2016 15:42
67-гадовы Ўладзімір Андрэйчанка застаецца нязьменным старшынёй Палаты прадстаўнікоў з 2008 года.
Photo:commons.wikimedia.org/Nuno Godinho from Lisboa, Portugal/ CC BY 2.0

11 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў выбралі старшыню — 67-гадовага Уладзіміра Андрэйчанку. Ён застаецца нязьменным з 2008 года.

Упершыню спікэрам Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанку выбралі 27 кастрычніка 2008 года (107 галасоў — "за", 1 — "супраць"), другі раз — 18 кастрычніка 2012-га (105 — "за", 3 бюлетэні прызналі несапраўднымі). Сёньня "за" прагаласавалі 109 дэпутатаў, "супраць" — 1. Галасаваньне было тайным і безальтэрнатыўным. Супраць кандыдатуры Андрэйчанкі прагаласавала Ганна Канапацкая з АГП.

У камэнтары Эўрарадыё яна патлумачыла сваю пазыцыю. Паводле слоў дэпутаткі, уся праца ранейшай Палаты прадстаўнікоў "выклікае ў яе расчараваньне і незадаволенасьць". А паколькі на вялікі адсотак эфэкт працы залежыць ад кіраўніка, то Канапацкая мае прэтэнзіі да спікэра, да яго працы. На пытаньне, чаму яна ня вылучыла сваю кандыдатуру, ці не прапанавала кагосьці яшчэ, апазыцыйная дэпутатка адказала, што сама яшчэ не гатовая да такой пасады. Нікога іншага не прапанавала, бо яшчэ ня ведае здольнасьцяў дэпутатаў у працы. Адзіная памылка, кажа Ганна Канапацкая, што не выйшла на трыбуну і не задала пытаньні Ўладзіміру Андрэйчанку.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт