У Беларусі новае старое кіраўніцтва парлямэнту
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.10.2016 15:18
Беларускія сэнатары й дэпутаты абралі новае кіраўніцтва парлямэнта.
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0
Аднак абедзьве палаты ўзначалілі папярэднія кіраўнікі.
Старшынёю Савета рэспублікі – верхняй палаты беларускага парлямэнта – быў абраны Міхаіл Мясьніковіч. 66-гадовы палітык узначальваў беларускі Сэнат са студзеня 2015 года. Гэта адзін з самых вопытных чыноўнікаў у Беларусі. 30 гадоў таму, ён стаў міністрам ЖКХ савецкай Беларусі. З таго часу, ён трымаецца важных дзяржаўных пасадаў: міністра і супастаўныя. Ён быў прэм'ер-міністрам Беларусі, кіраўніком беларускай Акадэміі навук, Адміністрацыі прэзыдэнта.
У сваю чаргу, 67-гадовы Уладзімір Андрэйчанка, якога зноў абралі кіраўніком Палаты прадстаўнікоў, займае гэтую пасаду цягам 8 гадоў. Андрэйчанка пачаў сваю кар'еру на пасадзе агранома, пазьней перабраўся ў крэсла дырэктара калгасу ды кіраўніка Віцебскай вобласьці.
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі на пачатку верасьня.
ПР/юл