Легендарнай "Мроі" - 35 гадоў (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.11.2016 07:26
«Мроя» ўвайшла ў гісторыю як першы выключна беларускамоўны рок-гурт.
Гурт «Мроя»фота: arche.by
7 лістапада 1981 году адбыўся дэбютны канцэрт легендарнага гурту «Мроя». Месцам падзеі была актавая зала Менскага мастацкага вучылішча імя Глебава (цяпер коледж – рэд.), дзе ў той час вучыліся ўдзельнікі ансамбля.
«Мроя» ўвайшла ў гісторыю як першы выключна беларускамоўны рок-гурт, аб’езьдзіла з канцэртамі ўсю Беларусь, завітвала ва Ўкраіну, Польшчу ды Францыю, запісала 5 нумарных альбомаў, што разышліся буйнымі накладамі.
Менавіта з «Мроі» пачалася музычная біяграфія Лявона Вольскага.
«Мроя» пакінула вялікі архіў са студыйных і канцэртных аўдыё- і відэазапісаў. Пераемнікам каманды зьяўляецца NRM. Гэты гурт пасьля сыходу Лявона Вольскага застаецца ў няпэўным стане.
рацыя/вс