У сталіцы актывістам БСДП адмовілі ў правядзеньні сямі пікетаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.11.2016 11:08
Тлумачэньні улад: мы заплянавалі мерапрыемствы ў тыя ж самыя дні і ў той жа самы час, што сацыял-дэмакраты.
Кастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0
Менскія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) паведамляюць, што мясцовыя чыноўнікі адмовілі ім у правядзеньні пікетаў.
У афіцыйных адказах паведамляецца, што адмова зьвязаная зь іншымі мерапрыемствамі, якія мясцовыя ўлады заплянавалі правесьці ў тыя ж самыя дні і ў той жа самы час, што сацыял-дэмакраты.
Пікеты плянаваліся на 3, 4, 5, 8, 9, 10 і 11 лістапада ў Кіеўскім скверы на пляцоўцы каля фантану.
Сацыял-дэмакраты зьбіраліся прыцягнуць увагу органаў дзяржаўнай улады да пагаршэньня сацыяльна-эканамічных умоваў жыцьця грамадзян і пастаяннага зьніжэньня рэальных даходаў насельніцтва ва ўмовах росту коштаў на тавары й паслугі. Таксама яны хацелі зьвярнуць увагу на адсутнасьць структурных рэформаў у палітыцы й эканоміцы.
эўрарадыё/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар