У Менску абмеркавалі праблему алькагалізацыі насельніцтва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.11.2016 10:33
                    
                                 
                
                
                    Алькагалізм зьяўляецца адной з найбольшых праблем беларускага грамадзтва – мяркуе дэпутатка Ганна Канапацкая.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая зрабіла адпаведную заяву падчас круглага стала «Праблема алькагалізацыі насельніцтва. Абмеркаваньне прапановаў зьменаў заканадаўства».
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі спажываецца 9,05 літраў алькаголю на душу насельніцтва, уключаючы дзяцей і нават немаўлят. Сусьветная арганізацыя здароўя лічыць, што ўзровень у 8 літраў небясьпечны.
«Прыемна зьдзівіла прысутнасьць на сустрэчы прадстаўнікоў уладаў», – гаворыць Ганна Канапацкая.
Удзел у круглым стале ўзялі як прадстаўнікі апазыцыі, так і афіцыйных структур. Прамаўлялі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, працы, гандлю, а таксама прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.
Абмеркаваньне праблемаў алькагольнай залежнасьці было ініцыявана прадстаўнікамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
радыё рацыя/вс