Беларусь ідзе ў бок да інфармацыйнага грамадзтва
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.11.2016 14:32
Менскія паліклінікі й аптэкі пераходзяць на электронныя рэцэпты.
pixabay.com/Public Domain CC0
Сталічныя паліклінікі могуць пахваліцца 100% пераходам на сыстэму выдачы электронных рэцэптаў. Пацыенты атрымалі плястыкавую картку для мэдычнага абслугоўваньня. Выдача плястыкавых картак вядзецца ў рэгістратуры паліклінік па месцы абслугоўваньня.
У абласьцях да электроннага рэцэпта пакуль далучыліся 28 паліклінік. У далейшым улады плянуюць паэтапна далучаць да сыстэмы электроннага рэцэпта рэшту мэдычных устаноў. Поўная інфарматызацыя паліклінік будзе завершана да 2020 году, кажуць чыноўнікі.
Паводле чыноўнікаў, укараненьне сыстэмы "Электронны рэцэпт" забясьпечыць аптымізацыю абслугоўваньня беларускага насельніцтва ў паліклініках і аптэках горада.
У цэлым стратэгія разьвіцьця інфармацыйнага грамадзтва ў Беларусі да 2022 году прадугледжвае, што праз 4 гады доля мэдычнай дакумэнтацыі ў электронным выглядзе дасягне 100%. Усе ўстановы аховы здароўя ў Беларусі будуць да гэтага часу падключаныя да адзінай карпаратыўнай сеткі.
Паводле БелТА/юл